Усе навіны

«Аль-Хіляль» гатовы плаціць Кулібалі прыкладна 30 млн еўра ў год

18 чэрвеня, 23:31

«Аль-Хіляль» зрабіў абаронцу «Чэлсі» Каліду Кулібалі прапанову, паведамляе Джанлука Ды Марцыо.

31-гадоваму сенегальцу прапануецца падпісаць 3-гадовую дамову з заробкам прыкладна 30 млн еўра за сезон.

Колькі саудаўскі клуб хоча прапанаваць самому «Чэлсі» не паведамляецца.

Нагадаем, год таму лонданцы набылі абаронцу ў «Напалі» за 38 млн еўра.