Усе навіны

Куртуа не згуляе з Эстоніяй, магчымая прычына – незадаволенасць тым, што Тэдэска прызначыў капітанам не яго ў матчы з Аўстрыяй

19 чэрвеня, 11:30
1

Брамнік зборнай Бельгіі Цібо Куртуа не згуляе ў заўтрашнім матчы кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Эстоніі, паведамляе HLN.

Асноўны галкіпер «Рэала» не з’явіўся на трэніровачнай базе каманды ўчора ўвечары.

Дакладная прычына пакуль невядомая, але па чутках Куртуа незадаволены тым, што Даменіка Тэдэска прызначыў капітанам каманды Рамэлу Лукаку ў матчы з Аўстрыяй, а не яго. Іншым чыннікам завецца траўма.

Федэрацыя футбола Бельгіі пацвердзіла ўжо, што гулец не будзе трэніравацца з камандай у панядзелак і не паедзе ў Эстонію на сам матч.