Усе навіны

Пачэціна плануе зрабіць Кепу асноўным галкіперам «Чэлсі» ў наступным сезоне

19 чэрвеня, 18:57

Новы галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна хоча зрабіць стаўку на Кепу Арысабалагу ў якасці асноўнага брамніка ў наступным сезоне, паведаміў Evening Standard.

Маўрысіа выказаў захапленне гульнёй іспанскага галкіпера. Ён верыць, што Кепа выйдзе на новы ўзровень, працуючы з новым трэнерам брамнікаў каманды Тоні Хіменесам.

Раней «Чэлсі» хацеў падпісаць Андрэ Анану з «Інтэра», аднак пасля адмовіўся ад трансферу.

Лонданскі клуб будзе шукаць другога брамніка, паколькі Эдуар Мендзі вядзе перамовы пра пераход ў «Аль-Ахлі» Джыда.

Кепа згуляў 29 матчаў у АПЛ у гэтым сезоне, у якіх прапусціў 33 мячы, 8 матчаў правёў «на нуль». Статыстыка 28-гадовага іспанца тут.