Усе навіны

Кваліфікацыя ЧЕ U-21: Беларусь згуляла ўнічыю з Андорай

20 чэрвеня, 22:53

20 чэрвеня зборная Беларусі U-21 на выездзе згуляла ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы супраць аднагодкаў з Андоры.

На турнір кваліфікуецца першая каманда групы, з другога месца на турнір будуць выходзіць па рэйтынгу каманд.

Андора U-21 – Беларусь U-21 – 1:1

Галы: 1:0 – Росас (58), 1:1 – Зіновіч (64 з пенальці)

Беларусь: Лапавухаў, Якушэвіч, Пархоменка, Рылач (к), Дземчанка, Зіновіч, Душэўскі, Карпіцкі, Касараб, Скібскі, Сучкоў.

Запасныя: Юрасаў, Кузняцоў, Шуманскі, Роўда, Пячура, Чарнавок, Казакевіч, Антылеўскі, Кавалевіч.

Становішча ў групе G: Андора U-21 – 3 ачкі (3 гульні), Беларусь U-21 – 3 (3), Фарэрскія астравы U-21 – 1 (1), Грэцыя U-21 – 1 (1), Харватыя U -21 – 0 (0), Партугалія U-21 – 0 (0).