Усе навіны

«Чэлсі» абвясціў аб падпісанні Нкунку

20 чэрвеня, 12:43

«Чэлсі» афіцыйна аб’явіў аб трансферы нападаючага «Лейпцыга» Крыстафера Нкунку.

Сума трансферу склала 60 мільёнаў еўра. Француз падпісаў дамову на 6 гадоў.

Нкунку прайшоў медагляд для трансферу ў лонданскую каманду яшчэ восенню мінулага года. Ён далучыцца да каманды 1 ліпеня.

За «Лейпцыг» Крыстафер выступаў з 2019 года, яго набылі ў «ПСЖ» за 13 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне на рахунку 25-гадовага форварда 23 галы і 9 асістаў у 36 матчах, падрабязная статыстыка – тут.