Усе навіны

Раналду правядзе 200-ы матч за зборную Партугаліі, гэта новы рэкорд

20 чэрвеня, 21:30

Форвард зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду трапіў у стартавы склад на матч кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Ісландыі.

Нападаючы правядзе 200-ы матч за каманду. Ён стане першым у гісторыі футбола, які згуляў 200 матчаў за нацыянальную каманду.

38-гадовы нападаючы на дадзены момант забіў 122 мячы за зборную. Таксама ў яго актыве 43 галявыя перадачы.

Матч ІсландыяПартугалія пачнецца ў 21:45.