Усе навіны

У Беларусі U-21 3 нічые пасля 3 матчаў у адборы на Еўра. Дзве з іх з Андорай

20 чэрвеня, 23:41

Сёння, 20 чэрвеня, зборная Беларусі U-21 згуляла ўнічыю з аднагодкамі з Андоры (1:1).

Для падапечных Сяргея Ясінскага гэты нічыйны вынік стаў 3-м у кваліфікацыі на маладзёжнае Еўра. У сакавіку Беларусь U-21 таксама разышлася мірам з Андорай (0:0) і з Грэцыяй (1:1).

Становішча ў групе G: Андора U-21 – 3 ачкі (3 гульні), Беларусь U-21 – 3 (3), Фарэрскія астравы U-21 – 1 (1), Грэцыя U-21 – 1 (1), Харватыя U -21 – 0 (0), Партугалія U-21 – 0 (0).