Усе навіны

Крышціяну Раналду: «Цяжкая гульня, але, як сказаў нам трэнер, кваліфікацыя на Еўра зарабляецца менавіта ў такіх гульнях»

21 чэрвеня, 09:50

Нападаючы і капітан зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду пракаментаваў перамогу каманды над Ісландыяй (1:0) у кваліфікацыі Еўра-2024.

«Перамога з асаблівым прысмакам. Не толькі таму, што гэта быў юбілейны, 200-ы матч за зборную Партугаліі, але і таму, што я забіў мяч. Большага я і прасіць не мог.

Наш выступ быў не найлепшым, але мы не заўсёды можам гуляць так, як хочам. Ісландыя не дазваляла нам гэтага рабіць, гуляючы нізка і прамалінейна.

Цяжкая гульня, але, як зараз сказаў нам трэнер, кваліфікацыя на Еўра зарабляецца менавіта ў такіх гульнях. Сёння мы мусілі біцца і пакутаваць. Хачу падкрэсліць першае слова, таму што мы змагаліся ад пачатку і да канца», – сказаў Раналду.