Усе навіны

Падстрэлаў зарабіў пенальці ў матчы Д1 Казахстана

24 чэрвеня, 17:26

У матчы 14-га тура чэмпіянату Казахстана «Астана» абыграла «Каспій» (3:1). У складзе тых, хто прайграў беларускі паўабаронца Дзмітрый Падстрэлаў, зарабіў пенальці. У 12 матчах сезона футбаліст забіў 1 мяч і аддаў 1 галявую перадачу.

Таксама ў складзе «Каспія» на 84-й хвіліне выйшаў на замену беларус Аляксей Залескі, а ў запасе знаходзіўся галкіпер Максім Плотнікаў.

У складзе «Астаны» увесь матч правёў беларускі паўабаронца Макс Эбонг.

«Астана» займае першае месца ў табліцы. «Каспій» знаходзіцца на 12 месцы.