Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» зацікаўлены ў падпісанні Хакімі

24 чэрвеня, 18:47

«Манчэстэр Сіці» хоча ажыццявіць трансфер фулбека «ПСЖ» Ашрафа Хакімі, паведамляе Marca.

Каманда Пепа Гвардыёлы шукае ўзмацненне складу з-за магчымага сыходу абаронцаў Кайла Уокера і Жаау Канселу, які правёў другую частку сезона ў арэндзе ў «Баварыі».

Кантракт Хакімі з «ПСЖ» дзейнічае да лета 2026 года. Ён перайшоў у каманду ў ліпені 2021-га з «Інтэра» за 68 млн еўра.

Ашраф правёў за парыжскі клуб 39 матчаў у гэтым сезоне, вызначыўшыся 5 галамі і 5 асістамі. Статыстыка 24-гадовага мараканца тут.