Усе навіны

Нікалас Джэксан падпіша з «Чэлсі» 8-гадовы кантракт, ён ужо прайшоў медагляд

25 чэрвеня, 19:24

Нападаючы «Вільярэала» Нікалас Джэксан ужо завяршыў медагляд для трансферу ў «Чэлсі», паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Па дадзеных крыніцы, сенегалец падпіша кантракт на 8 гадоў – да лета 2031-га.

Лонданцы заплацяць за 22-гадовага форварда 37 мільёнаў еўра. Гэта больш, чым адчэпныя ў яго пагадненні з іспанцамі, аднак «Чэлсі» дамовіўся пра больш зручныя тэрміны выплат.

У мінулым сезоне Джэксан вызначыўся 13 галамі і 5 дзейснымі перадачамі ў 36 матчах, статыстыка – тут.