Усе навіны

Клубны чэмпіянат свету-2023 пройдзе ў Саудаўскай Аравіі

26 чэрвеня, 18:33

Федэрацыя футбола Саудаўскай Аравіі і ФІФА пацвердзілі, што ўсе матчы Клубнага чэмпіянату свету-2023 адбудуцца ў горадзе Джыда.

Рашэнне было прынята пасля візіту дэлегацыі ФІФА ў Джыду для ацэнкі бягучай падрыхтоўкі да турніру, які пройдзе з 12 па 22 снежня 2023 года.

Клубны чэмпіянат свету ўпершыню ў гісторыі пройдзе ў Саудаўскай Аравіі.

Удзел у КЧС-2023 прымуць «Манчэстэр Сіці», японскі «Урава Рэд Дайманд», егіпецкі «Аль-Ахлі», мексіканскі «Леон», новазеландскі «Окленд Сіці» і саудаўскі «Аль-Іціхад». Удзельнік ад Паўднёваамерыканскай канфедэрацыі футбола (КОНМЕБОЛ) – пераможца Кубка Лібертадорэс – пакуль не вызначаны.