Усе навіны

«Тотэнхэм» узгадніў умовы асабістага кантракту з Мэдысанам

27 чэрвеня, 15:35

«Тотэнхэм» дамовіўся пра умовы асабістага кантракту з паўабаронцам «Лестэру» Джэймсам Мэдысанам, сведчыць інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Таксама адзначаецца, што на завяршальнай стадыі знаходзяцца перамовы паміж клубамі. Над пагадненнем актыўна працуе прэзідэнт «шпор» Дэніэл Леві, ён хоча як мага хутчэй аформіць трансфер.

«Лестэр» па выніках сезона вылецеў з АПЛ, а кантракт Мэдзісан дзейнічае да наступнага лета.

Была інфармацыя, што пераход англічаніна ацэньваецца ў 45 мільёнаў фунтаў.

У мінулым розыгрышы АПЛ Джэймс забіў 10 галоў і аддаў 9 асістаў у 32 матчах. Статыстыка тут.