Усе навіны

Матэа Кавачыч: «Далучыцца да «Ман Сіці» – мара кожнага футбаліста»

28 чэрвеня, 09:07

Навічок «Манчэстэр Сіці» Матэа Кавачыч пракаментаваў свой пераход.

«Для мяне гэта бліскучы крок у кар'еры, і я не магу дачакацца, калі пачну працаваць у «Сіці».

Кожны, хто назіраў за гэтай камандай пад кіраўніцтвам Пепа, ведае, наколькі яна класная – для мяне яны найлепшыя ў свеце. Трафеі, якія яны выйгралі, гавораць самі за сябе.

Далучыцца да гэтай каманды – гэта сапраўды мара кожнага футбаліста.

Мне яшчэ трэба шмат чаму навучыцца і развівацца, і я ведаю, што пад кіраўніцтвам Пепа змагу прагрэсаваць.

Цяпер я планую адпачыць некалькі тыдняў, перш чым вярнуцца ў Манчэстэр, каб пачаць падрыхтоўку да новага сезону. Я хачу дапамагчы «Сіці» заставацца на вяршыні і выйграваць яшчэ больш трафеяў», – сказаў Кавачыч.

Харват падпісаў з «Ман Сіці» 4-гадовы кантракт.

Статыстыка 29-гадовага паўабаронцы тут.