Усе навіны

«Тотэнхэм» і «Лестэр» вусна дамовіліся пра трансфер Мэдзісана за 40 млн фунтаў

28 чэрвеня, 10:06

«Тотэнхэм» і «Лестэр» вусна дамовіліся пра трансфер паўабаронцы Джэймса Мэдзісана, паведамляе Фабрыцыо Рамана.

26-гадовы ангелец абыйдзецца «шпорам» у 40 млн фунтаў + бонусы, якія яшчэ абмяркоўваюцца абодвума клубамі.

Паводле інфармацыі Sky Sports, ужо сёння Мэдысан пройдзе медагляд перад падпісаннем кантракта.

У мінулым сезоне гулец забіў 10 галоў і аддаў 9 асістаў у 32 матчах. «Лісы» па яго выніках вылецелі ў Чэмпіёншып.