Усе навіны

Дырэктар «Энергетыка-БДУ» Абдаль-Маджыд: «Перад 30-м турам ЧБ-2022 Юрэвіч сказаў: «Навошта табе гэта золата? Ніхто нас не зразумее»

28 чэрвеня, 14:21
1

Адміністратар «Энергетыка-БДУ» Арам Абдаль-Маджыд даў паказанні на «судзе» экс-спартыўнага дырэктара «Шахцёра» Уладзіміра Нідэргауса па справе аб дагаворных матчах.

«Перад другім нашым матчам з менчукамі [з «Дынама» у 30-м туры ЧБ-2022] я вельмі нерваваўся, на што Юрэвіч мне сказаў: «Чаго ты, супакойся. Навошта табе гэтыя [залатыя] медалі, мы і так скокнулі вышэй за галаву, ніхто нас не зразумее».

Потым ён пытаўся ў мяне, ці не тэлефанавалі мне зноў з Салігорску. Я зразумеў, што нас зноў жадаюць прастымуляваць за адмову ад чэмпіёнства. Але больш ніхто не турбаваў, хаця Юрэвіч уздымаў гэтае пытанне яшчэ пару разоў», – прыводзіць словы Абдаль-Маджыда «Мінская Праўда».