Усе навіны

Хаверц перайшоў з «Чэлсі» ў «Арсенал»

28 чэрвеня, 22:18

«Арсенал» абвясціў пра трансфер форварда «Чэлсі» Кая Хаверца.

За тры сезоны ў лонданскім клубе 24-гадовы немец забіў 32 мячы і зрабіў 15 асістаў у 139 матчах.

Нападаючы выйграў з камандай Лігу чэмпіёнаў, Клубны чэмпіянат свету і Суперкубак Еўропы, забіўшы пераможныя галы ў фіналах ЛЧ і КЧМ.