Усе навіны
Photo

Мэдзісан перайшоў у «Тотэнхэм»

28 чэрвеня, 23:50

«Тотэнхэм» абвясціў пра трансфер паўабаронцы Джэймса Мэдзісана з «Лестэра».

Бакі заключылі кантракт на 5 гадоў – да лета 2028 года.

Раней паведамлялася, што «Тотэнхэм» заплаціць за Мэдзісана 40 мільёнаў фунтаў.

У мінулым сезоне 26-гадовы ангелец аформіў 10 галоў і аддаў 9 асістаў у 32 матчах.