Усе навіны

«Лейпцыг» арандаваў Карвалью ў «Ліверпуля»

30 чэрвеня, 16:42

«Лейпцыг» узяў у арэнду паўабаронцу «Ліверпуля» Фабіу Карвалью, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пагадненне разлічана на адзін сезон. 20-гадовы партугалец у мінулым сезоне правёў 21 матч за «Ліверпуль» і забіў 2 галы.

Год таму «Ліверпуль» набыў гульца ў «Фулхэма» за 6 млн еўра.