Усе навіны

Чычкан дапамог батумскаму «Дынама» выйсці ў фінал Суперкубка Грузіі, у серыі пенальці беларус справіўся з ударам

30 чэрвеня, 19:12

У паўфінале Суперкубка Грузіі батумскае «Дынама» у серыі пасляматчавых пенальці перайграла кутаіскае «Тарпеда» (0:0, пен.: 6:5).

Беларускі галкіпер «Дынама» Антон Чычкан правёў на полі ўвесь матч, а ў серыі пенальці справіўся з ударам саперніка.

У фінале турніру каманда з Батумі згуляе з пераможцам пары «Дынама» Тбілісі – «Дзіла».

У сёлетнім сезоне Чычкан правёў 16 матчаў, прапусціў 15 мячоў, у трох сустрэч мячоў не прапусціў.