Усе навіны

Нікалас Джэксан перайшоў у «Чэлсі»

30 чэрвеня, 21:28

Нападаючы «Вільярэала» Нікалас Джэксан перайшоў у «Чэлсі», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Кантракт разлічаны на 8 гадоў. У мінулым сезоне 22-гадовы сенегалец вызначыўся 13 галамі і 5 дзейснымі перадачамі ў 36 матчах, статыстыка – тут.

Па даных Фабрыцыо Рамана, лонданцы заплацяць за форварда 37 мільёнаў еўра. Гэта больш, чым адчэпныя ў яго пагадненні з іспанцамі, аднак «Чэлсі» дамовіўся пра больш зручныя тэрміны выплат.