Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: гол Садоўскага дапамог «Ардабасы» перамагчы «Аксу» Салаўя, гол Падстрэлава не выратаваў «Каспій» ад паразы «Астане» без Эбонга і іншыя вынікі

2 ліпеня, 20:02

1-2 ліпеня прайшлі матчы 14-га тура чэмпіянату Казахстана.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова саступіў «Актабэ» (1:2). Юдзянкоў выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч.

«Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цеверава прайграў карагандзінскаму «Шахцёру» (1:3). Назаранка і Поўнараў выйшлі ў стартавым складзе і правялі ўвесь матч.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля саступіў «Акжэтпесу» Аляксандра Джыгеры (0:1). Соўпель выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч. Барадзін не патрапіў у заяўку. Джыгеры правёў увесь матч на лаўцы.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава перамог «Кайрат (2:1)». Бярозкін вызначыўся голам на 17-й хвіліне, Навумаў адгуляў матч цалкам, Сцяпанаў усю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Каспій» Максіма Плотнікава, Дзмітрыя Падстрэлава і Аляксея Залескага прайграў «Астане» Макса Эбонга (1:2). Падстрэлаў забіў мяч на 66-й хвіліне матча і быў заменены на Думана Нарзілдаева на 70-й, Плотнікаў правёў на полі ўсю гульню, Залескі і Эбонг не патрапілі ў заяўку.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава саступіў «Таболу» (0:1). Сцяпанаў адгуляў матч цалкам, Хаткевіч замяніў Іллю Караваева на 39-й хвіліне, Стасевіч усю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага перамог «Аксу» Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя (2:0). Садоўскі забіў на 58-й хвіліне і быў заменены на Максіма Федзіна на 67-й, Салавей адгуляў матч цалкам, Зямко правёў усю гульню на лаўцы запасных.

Чэмпіянат Казахстана

14-ы тур

1 ліпеня

«Мактаарал» – «Актабэ» – 1:2

Галы: 1:0 – Жангылышбай (32), 1:1 – Раічковіч (45+1), 1:2 – Ньянгба (56).

«Жэтысу» – «Шахцёр» – 1:3

Галы: 0:1 – Свірыдаў (41), 0:2 – Муртазаеў (45+2), 0:3 – Кампа Міна (74), 1:3 – Рушэвіч (77).

«Кайсар» – «Акжэтпес» – 0:1

Гол: 0:1 – Болаў (44).

2 ліпеня

«Кызыл-Жар» – «Кайрат» – 2:1

Галы: 1:0 – Чыканчы (7), 2:0 – Бярозкін (17), 2:1 – Садыбекаў (61).

«Каспій» – «Астана» –1:2

Галы: 0:1 – Аймбетаў (31), 1:1 – Падстрэлаў (66), 1:2 – Дарба (74, пен.).

«Табол» – «Атырау» – 1:0

Гол: 1:0 – Жумашаў (90+3).

«Ардабасы» – «Аксу» – 2:0

Галы: 1:0 – Ерланаў (45+4), 2:0 – Садоўскі (58).