Усе навіны

«Чэлсі» падпісаў двух юнакоў з «Бенфікі» і «Норвіча»

1 ліпеня, 17:36

«Чэлсі» абвясціў пра падпісанне паўабаронцаў Алекса Матаса і Дыега Марэйры.

Абодва футбалісты перайшлі ў лонданскі клуб на правах свабодных агентаў.

18-гадовы Матос гуляў да гэтага за «Норвіч», у мінулым сезоне ён вызначыўся 9 галамі і 9 дзейснымі перадачамі ў 60 матчах за юнацкі склад.

18-гадовы Марэйра гуляў за «Бенфіку», на яго ліку 10 галоў і 11 асістаў у 64 матчах за розныя юнацкія склады.

У апошнім туры чэмпіянату Партугаліі ён дэбютаваў за першую каманду «арлоў», згуляўшы 22 хвіліны.