Усе навіны

Цэнтрбэк Коўдзі перайшоў у «Лестэр»

1 ліпеня, 20:28

«Лестэр» абвясціў пра трансфер цэнтральнага абаронцы Конара Коўдзі.

Кантракт падпісаны да лета 2026 года.

30-гадовага ангельца «лісы» выкупілі ў «Вулверхэмптана». Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, трансфер каштаваў 7,5 мільёна еўра + 1 мільён бонусамі.

У мінулым сезоне на ліку Коўдзі 2 галы і 1 асіст у 25 матчах.