Усе навіны

Хадсан-Адоі хоча пакінуць «Чэлсі», гульцом цікавяцца мінімум 4 клуба

4 ліпеня, 17:01

Паўабаронца Калум Хадсан-Адоі хоча пакінуць «Чэлсі» дзеля месца ў стартавым складзе ў іншай камандзе.

22-гадовым вінгерам цікавіцца шэраг клубаў, у прыватнасці «Крыстал Пэлас», «Фулхэм», «Нотынгем Форэст» і «Мілан».

У мінулым сезоне англічанін гуляў на правах арэнды за «Баер», забіўшы 1 мяч і аддаўшы 1 рэзультатыўсную перадачу ў 21 матчы.

Нагадаем, Калум – выхаванец лонданскага клуба, на яго рахунку 16 галоў і 22 асістаў за першую каманду, а таксама 30 галоў і 17 асістаў за U-18 і U-21.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 15 млн еўра.