Усе навіны

«Мілан» павялічыў прапанову па Пулішычу да 22 млн еўра

5 ліпеня, 19:27

«Мілан» зрабіў другую афіцыйную прапанову па вінгеры «Чэлсі» Крысціяну Пулішычу.

На выходных «расанеры» прапанавалі 14 млн еўра, але атрымалі адмову, зараз міланскі клуб прапануе 22 млн еўра.

Сам гулец ужо дамовіўся аб умовах асабістага кантракту з «Міланам» і чакае пакуль бакі ўзгадняць суму трансферу.

Нагадаем, «Чэлсі» набыў футбаліста за 64 млн еўра ўлетку 2019-га ў дортмундскай «Барусіі».

За гэты час Пулішыч вызначыўся 26 галамі і 21 дзейснай перадачай у 145 матчах.