Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Не гатовы каментаваць інфармацыю па Жэрдзеве і Рахманаве. З Хадаркевічам даўно хацеў папрацаваць»

7 ліпеня, 11:12

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў пра магчымыя кадравыя змены ў складзе барысаўчан.

– Была інфармацыя, што з БАТЭ трэніраваўся Глеб Жэрдзеў, Арцём Рахманаў, сёння на гульні быў заўважаны, скажам так, афрыканскі хлопец. Якія перспектывы ці будуць яны ў камандзе?

– Ну, першых двух мы не гатовыя каментаваць. А наконт афрыканскага хлопца, ну, мы глядзім, спадзяемся, што ўбачым у ім тыя якасці, якія дазволяць нам падпісаць з ім кантракт. Але гэты яшчэ час трэба.

– Належны вам Супрановіч пакінуў «Белшыну». Ён вяртаецца да вас?

– Ну, не, мы не разлічваем на тое, што ён будзе ў нас гуляць.

– Сёння было абвешчана, што Руслан Хадаркевіч прыйшоў у БАТЭ. Скажыце, якія якасці яго прывабілі і ці прамая гэта замена Захара Волкава?

– Ну, гэта зноў жа час пакажа. Мы на гэта спадзяемся, разьлічваем. З Хадаркевічам я хацеў даўно папрацаваць, але, напрыклад, адразу зімой не атрымалася, бо ён першапачаткова абраў… Мы не паспелі, скажам так. Можа быць, і не абраў бы нас варыянт з «Дынама». Яшчэ літаральна ў 2020 годзе, калі я таксама працаваў у БАТЭ, таксама, у прынцыпе, нам было цікава пасля гэтага паглядзець, што ды як з ім папрацаваць. Гэта значыць, на працягу, скажам так, пэўнай працы ў Беларусі заўсёды было цікава з ім папрацаваць, і вось зараз момант такі супаў, і таму мы спадзяемся, што ён узмоцніць нашу гульню, узмоцніць канкурэнцыю ўнутры складу, дадасць нам пэўных эмоцый, можа быць, і класа. Гэта значыць, мы на гэта ўсё разлічваем. І таму, адпаведна, мы падпісвалі кантракт з дадзеным футбалістам, – сказаў Альшэўскі.