Усе навіны

Ван дэр Сар знаходзіцца ў рэанімацыі з-за кровазліцця ў мозг

7 ліпеня, 19:28
1

Былы галкіпер «Аякса», Ювентуса», «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Нідэрландаў Эдвін ван дэр Сар быў шпіталізаваны, паведамляе твітэр «Аякса».

Указана, што ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Яго стан стабільны. Іншай інфармацыі пакуль няма.

30 траўня ван дэр Сар пакінуў пасаду выканаўчага дырэктара «Аякса». Ён працаваў у структуры клуба пачынаючы з лістапада 2012 года. Кар'еру футбаліста ён завяршыў у 2011 годзе.