Усе навіны

«Акжэтпес» скасуе кантракт з Джыгера, «Каспій» папоўняць футбалісты салігорскага «Шахцёра» (Айдын Кажахмет)

8 ліпеня, 17:36

Казахстанскі журналіст Айдын Кажахмет паведамляе, што «Акжэтпес» скасуе кантракт з Аляксандрам Джыгера. У гэтым сезоне беларускі паўабаронца правёў 12 матчаў, у якіх не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.

«Каспій» папоўняць футбалісты салігорскага «Шахцёра».

«Каспій» зачысціў склад не для таго, каб даць шанец мясцовай моладзі. Больш за тое, пару чалавек з гэтай моладзі таксама вырашылі адправіць дадому. Вызваленыя месцы зоймуць іншыя легіянеры з «экасістэмы» салігорскага «Шахцёра» – клуба, абвінавачанага ў дамоўных матчах. Уся справа ў тым, што футбалісты гэтыя з'яўляюцца кліентамі той жа агенцкай канторы, у якой працуе чалавек, які прадстаўляе інтарэсы галоўнага трэнера Ігара Агеласкага», – пракаментаваў сітуацыю Кажахмет.

Адзначым, што на гэты момант за «Каспій» выступаюць беларусы Максім Плотнікаў, Дзмітрый Падстрэлаў і Ілля Чарняк.