Усе навіны

«Галатасарай» купіць Ікардзі за 10 млн еўра

9 ліпеня, 14:42

«Галатасарай» і «ПСЖ» узгаднілі апошнія дэталі трансферу нападаючага Маўра Ікардзі.

Турэцкі клуб заплаціць за 30-гадовага аргенцінца 10 млн еўра.

У мінулым сезоне, выступаючы на правах арэнды за каманду Акана Бурука, форвард забіў 23 галы і аддаў 8 выніковых перадач у 26 матчах.

Нагадаем, «ПСЖ» набыў Ікардзі ў «Інтэра» за 50 млн еўра 3 гады таму.