Усе навіны

Серхіа Рыка: «Працягваю працаваць над сваім ачуньваннем, і з кожным днём мне становіцца ўсё лепш»

9 ліпеня, 21:10

Брамнік «ПСЖ» Серхіа Рыка, які знаходзіўся ў коме пасля ўдару капытом каня, звярнуўся да заўзятараў у сваім інстаграме.

«Я хачу падзякаваць усім людзям, якія паказалі мне і аказалі мне падтрымку ў гэтыя складаныя дні. Я працягваю працаваць над сваім ачуньваннем, і з кожным днём мне становіцца ўсё лепш.

Мне вельмі пашанцавала, яшчэ раз дзякую ўсім, спадзяюся, хутка ўбачымся», – напісаў Рыка.

Нагадаем, што іспанскі галкіпер правёў у коме 19 дзён.