Усе навіны

Эліна Світоліна: «Думала пра тое, што дома вельмі шмат людзей глядзяць і заўзеюць за мяне»

10 ліпеня, 09:29

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№ 76 WTA) распавяла аб тым, што дапамагло ёй атрымаць перамогу над беларускай Вікторыяй Азаранка (№ 20 WTA) у 1/8 фіналу «Уімблдона».

– Як табе ўдалося вярнуцца ў гульню, як удалося знайсці ў сабе гэтыя сілы?

– Гэта быў вельмі складаны матч для мяне. Калі я прайгравала 0-2 у другім сэце, я чула, як вы за мяне заўзееце, што мне амаль захацелася расплакацца.

Мне было вельмі складана, я саступала 0-2, не гуляла ў свой найлепшы тэніс. І сёння я сапраўды хацела перамагчы. Але ачко за ачком я спрабавала ваяваць, знайсці шлях да перамогі, і вы далечы мне гэтулькі сіл. Гэта сапраўды неверагодна.

– Як табе ўдалося захаваць спакой на тай-брэйку менавіта ў канцы матчу?

– Я не ведаю. Я думала пра тое, што дома вельмі шмат хто глядзіць і заўзее за мяне, таму… Я ведала, як гэта шмат значыць для іх, і любы шчаслівы момант, які яны могуць падзяліць…

Вядома, у такіх цяжкіх матчах, калі я перажываю гэтыя цяжкасці, я проста думаю, што ва Украіне такія цяжкія часы, а я гуляю тут, перад выдатнымі гледачамі, мне няма на што жаліцца. Я проста павінна змагацца і спрабаваць выйграць кожнае ачко. І вось, я тут, я выйграла гэты матч.

– У рэшце рэшт, якія гэта эмоцыі, калі ты зноў выйшла ў чвэрцьфінал?

– Гэта сапраўды неверагодна. У студзені, калі я пачала зноў гуляць, я не думала, што згуляю два чвэрцьфіналы запар на турнірах Grand Slam. Я сапраўды не думала, што змагу на траве так добра граць. Я проста атрымліваю асалоду ад атмасферы, гэтага шанцу, вельмі ўдзячная за гэты час, што я магу згуляць тут, – сказала Світоліна.