Усе навіны

Андрэй Капскі: «Венгры ідуць на саступкі шмат у якіх пытаннях. Гуляем там. Гэта камфортна»

11 ліпеня, 17:05

Кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі падзяліўся меркаваннем пра Венгрыю, дзе каманда правядзе ўмоўна дамашні матч першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць «Партызані».

– Варта аддаць належнае вугорцам, таму што яны ідуць на саступкі ў шматлікіх пытаннях. Сапраўды, іх у прыклад можна ставіць некаторым краінам былога СССР. Гуляем там. З пункту гледжання лагістыкі гэта камфортна, – цытуе Капскага sport5 са спасылкай на праграму Спорт-кадр .