Усе навіны

Вячаслаў Глеб: «Паспрачаўся, што БАТЭ не пройдзе «Партызані». Але потым ён два матчы запар выйграў»

11 ліпеня, 22:01

Экс-нападаючы зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб падзяліўся меркаваннем аб беларускіх камандах у еўракубках.

– Спадзяюся, што ўсе нашы каманды пройдуць першы раунд. Як і любы нармальны беларускі заўзятар, я хвалююся.

Я паспрачаўся, што БАТЭ не пройдзе. Бо бачыш, як яны ў чэмпіянаце буксуюць. Пасля таго, як паспрачаўся, яны два матчы запар выйгралі – у «Нёмана» і «Шахты». Дай Божа. Буду рады аддаць гэтую скрыню баржомі, калі прайграю.

Гродна мне падабаецца ў гэтым сезоне. Яны зрабілі доўгі трып. [Кажуць пра] згуртаванне. Але не фiга. Пасля такога трэба пару дзён адыходзіць.

Нікому з нашых камандаў лёгка не будзе. Наогул. 50 на 50. Спадзяюся, усё пройдуць. Калі адна пройдзе, будзе добра. Дзве – супер. Тры – цьфу, ёлкі-палкі, можна казаць, што футбол у нас зноў пачаў развівацца.

І гэта мы гаворым толькі пра першы раунд, уяўляеш? – сказаў Глеб.