Усе навіны

Бенжамен Мендзі прызнаны невінаватым у згвалтаванні

14 ліпеня, 20:28

Каралеўскі суд Чэстэра прызнаў невінаватым французскага абаронцы Бенжамена Мендзі па адным пункце абвінавачання ў згвалтаванні і яшчэ па адным – у спробе згвалтавання. Пра гэта паведамляе The Athletic.

Калі суд прысяжных вынес рашэнне, футбаліст схіліў галаву да каленаў і расплакаўся. Пасля гэтага Бенжамен падзякаваў суддзям за тое, што «яны засяродзіліся на доказах, а не чутках, якія пераследвалі гэтую справу з самага пачатку».

Нагадаем, раней з Мендзі знялі абвінавачанні па сямі іншых эпізодах сексуальнага гвалту. З 1 ліпеня француз знаходзіцца ў статусе вольнага агента, бо скончыўся яго кантракт з «Манчэстэр Сіці».