Усе навіны

Экс-варатар «Дняпра» Жураў – трэнеру магіляўчан Кузьмінічу: «Мы яшчэ паглядзім, хто будзе пад платамі валяцца»

15 ліпеня, 12:13

Экс-галкіпер «Дняпра» (Д2) Уладзімір Жураў адказаў асістэнту галоўнага трэнера магіляўчан Сяргею Кузьмінічу.

«Вельмі шкада, што футбола тут [у Магілёве] ужо даўно няма. Таму што сватаўство – і суседзі, якія чакаюць, калі вы абасрэцеся. Тут вялікія праблемы. Але веру, што зараз каманда памяняецца і палепшыцца. Жадаю, каб яна выйшла ў вышэйшую лігу. І каб не была, як гэтыя ліфцёры. «Дняпро» варты быць там, бо ёсць і база, і стадыён, і заўзятары. Яны няхай і спецыфічныя, але шчырыя.

Старшыні клуба хачу сказаць, каб ён крышку страсянуў і галоўнага трэнера ў плане доктара, які не лечыць і нічога не робіць. І каб быў акуратны з гэтымі людзьмі, якія сталі добрымі дарадцамі. Але насамрэч яны вельмі небяспечныя. У любы момант змяя ўджгне нечакана.

А Казімірычу хачу пажадаць удачы, кахання, дабрабыту і ўсяго самага добрага. Каб ён не хварэў, цешыў родных і блізкіх. І каб не быў такім, які ён ёсць зараз. А мы яшчэ паглядзім, хто будзе пад платамі валяцца. Жыццё такая штука, што мы некалі яшчэ можам сустрэцца і паглядзець адзін аднаму ў вочы. І зразумець, хто чаго дабіўся – і хто кім стаў», – сказаў Жураў.