Усе навіны

Томас Тухель: «Манэ не апраўдаў чаканняў клуба і сваіх уласных»

16 ліпеня, 10:22

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель падзяліўся думкамі пра сітуацыю з вінгерам каманды Сад'ё Манэ.

Па сутнасці, Манэ правёў нездавальняючы сезон, не апраўдаў чаканняў клуба і сваіх уласных. Канкурэнцыя на яго пазіцыі надзвычай высокая. Кінгслі вельмі важны для нас, Серж зноў набраў форму і забіваў важныя мячы. Таму сытуацыя для Сад'ё вельмі складаная.

Але мы ведаем думкі адзін аднаго. У яго ёсць кантракт і мы патрабуем ад Манэ, каб ён поўнасцю яго выконваў. Убачым, што будзе далей, у футболе часам здараюцца неверагодныя рэчы», – сказаў Тухель.

Раней паведамлялася, што «Баварыя» дала дазвол прадстаўнікам «Аль-Насра» на вядзенне перамоваў Манэ.

Сад'ё перайшоў у мюнхенскі клуб з «Ліверпуля» у чэрвені мінулага года. У сезоне 2022/23 на ліку гульца 11 галоў і 6 асістаў у 37 матчах.