Усе навіны

Абаронца брэсцкага «Дынама» Літвякоў падазраецца ва ўдзеле ў дагаворных матчах у Малдове

18 ліпеня, 16:20

Абаронца брэсцкага «Дынама» Арцём Літвякоў падазраецца ва ўдзеле ў дагаворных матчах у чэмпіянаце Малдовы.

Прадстаўнік Футбольнай федэрацыі Малдовы Яўген Зубік паведаміў, што ў студзені і красавіку Дэпартамент цэласнасці правёў два расследаванні, вынікі якога былі накіраваны Камітэту па этыцы і праваахоўным органам.

У справаздачы было прапанавана прыцягнуць да адказнасці клуб «Сфынтул Георге» і асобных гульцоў каманды. У ліку астатніх Зубік назваў цяперашняга абаронцу брэсцкага «Дынама» Арцёма Літвякова.

У бліжэйшы час адбудзецца паседжанне Камітэта па этыцы на якім будзе прынятае рашэнне адносна фігурантаў справы. Літвякову можа пагражаць дыскваліфікацыя на тэрмін да 3 год.

Літвякоў выступае за «Дынама» з пачатку 2023 года. Сезон 2021/22 абаронца правёў у «Сфынтул Георге», дзе згуляў 38 матчаў і вызначыўся адным забітым мячом. У сезоне-2023 на яго рахунку 14 матчаў і 3 жоўтыя карткі ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.