Усе навіны

Марэз пяройдзе ў «Аль-Ахлі» да канца тыдня

20 ліпеня, 10:42

Вінгер «Манчэстэр Сіці» Рыяд Марэз працягне кар'еру ў Саудаўскай Аравіі.

Як паведамляе Фабрыцыа Рамана, на працягу бліжэйшых 24 гадзін алжырац пройдзе медагляд у «Аль-Ахлі». Клубы плануюць закрыць здзелку да канца гэтага тыдня.

За Марэза «гараджане» атрымаюць 35 мільёнаў еўра. Кантракт гульца з новым клубам будзе разлічаны да канца сезона 2026/27.

У складзе «Манчэстэр Сіці» Рыяд правёў 236 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 78 мячоў і аддаў 59 асістаў. Да гэтага таксама выступаў за «Лестэр» і «Гаўр». Поўная статыстыка 32-гадовага вінгера – тут.