Усе навіны

«Ман Сіці» разглядае Рафіню як патэнцыйную замену Марэзу

20 ліпеня, 12:48

Сёння стала вядома, што да канца тыдня вінгер «Манчэстэр Сіці» Рыяд Марэз стане гульцом «Аль-Ахлі».

«Манчэстэр Сіці» ўжо шукае новага гульца на пазіцыю правага вінгера. Прыярытэтным варыянтам з'яўляецца Рафіня Дыяс з «Барселоны».

Паводле інфармацыі Санці Аўны, «Барса» гатова выслухаць прапановы ад «Сіці» па 26-гадоваму бразільцу. Паміж спартыўнымі дырэктарамі клубаў, Дэку і Чыкі Бегірыстайнам, ужо адбыўся першы кантакт.

Мінулы сезон для Рафіні стаў першым у складзе «Барселоны». У 50 матчах ва ўсіх турнірах ён аформіў 10 галоў і аддаў 12 рэзультатыўных перадач. Поўная статыстыка гульца – тут.