Усе навіны

Будучыня Уокера застаецца нявызначанай, гульцом таксама цікавіцца «Ювентус»

21 ліпеня, 10:39

Сітуацыя з будучыняй Кайла Уокера ў «Манчэстэр Сіці» застаецца нявызначанай, паведамляе Джэймс Дакер.

Акрамя «Баварыі» 33-гадовым англічанінам таксама цікавіцца «Ювентус», але «гараджане» імкнуцца яго ўтрымаць.

Раней Sport1 паведамляла, што сам гулец ужо сказаў Пепу Гвардыёле, што хоча перайсці ў мюнхенскі клуб.

Па папярэдніх дадзеных, «Баварыя» можа заплаціць за фулбека каля 15 мільёнаў еўра + бонусы.

Самому Уокеру немцы прапануюць кантракт па схеме 2+1.