Усе навіны

Казакевіч пра пераход ў «Сэнт-Эцьен»: «Мне не церпіцца адкрыць для сябе французскі чэмпіянат»

23 ліпеня, 10:10

25-гадовая абаронца зборнай Беларусі Вікторыя Казакевіч пракаментавала свой пераход з іспанскага «Фрыёля» ў французскі «Сэнт-Эцьен».

«Вельмі радая, што патрапіла ў такі клуб, як «Сэнт-Эцьен». Мяне асабліва добра прынялі мае новыя партнёры па камандзе, і мне не церпіцца адкрыць для сябе французскі чэмпіянат», – сказала Казакевіч.

У Беларусі футбалістка выступала за «Зорку»-БДУ, «Іслач»-РГУАР, «Дынама»-БДУФК і «Мінск». За зборную яна згуляла па тайме ў нядаўніх спарынгах з Узбекістанам у Барысаве (4:1) і Баранавічах (1:2).