Усе навіны

Канчатковая прапанова «Аль-Хіляля» «Зеніту» па Малкаме складае 45+15 млн еўра

23 ліпеня, 17:25

«Аль-Хіляль» спрабуе падпісаць вінгера расійскага «Зеніта» Малкама.

Паводле інфармацыі журналіста Relevo Матэа Марэта, канчатковая прапанова саудаўскага клуба складае 45 мільёнаў еўра гарантаванымі выплатамі і 15 мільёнаў бонусамі.

У Расію бразілец пераехаў летам 2019-га з «Барселоны», за яго заплацілі 40 мільёнаў. У 26-гадовага футбаліста ўжо ёсць расійскае грамадзянства.

Па папярэдніх дадзеных, у «Аль-Хіляле» Малкам будзе атрымліваць 18 мільёнаў еўра ў год.