Усе навіны

Вячаслаў Глеб пра адстаўку Кандрацьева: «Не прыгадаю, каб чалавек так доўга мог працаваць, маючы такі адмоўны вынік»

25 ліпеня, 11:56
1

Былы нападаючы зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб выказаўся пра адстаўку галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева.

«Не важна, як я стаўлюся да Георгія Пятровіча, як да чалавека.

Я не ўзгадаю ў сучасным футболе, каб чалавек так доўга мог працаваць, маючы такі адмоўны вынік. Ну, мы не бяром нейкія, можа, карлікавыя [краіны], я не ведаю, і тое, так доўга працаваць.

Натуральна, у любы момант адстаўка магла адбыцца. Яна і здарылася, а гэта не нечаканасць. Ведаеце, як смешна, гэта наадварот стала нечаканасцю ў тым плане, што навошта нешта мяняць, калі ідзе так, як ідзе. Гэта значыць, горш ужо не будзе, дык навошта нешта мяняць? Няхай будзе, як ёсць, ну, гэта, я кажу, як бы ўвыдатнена, так. Таму не стала для мяне нечаканасцю», – распавёў Глеб.

Нагадаем, пры Кандрацьеве і яго трэнерскім штабе зборная Беларусі не магла выйграць 15 афіцыйных матчаў запар, з-за чаго паўтарыла сваю рэкордную серыю (16 такіх матчаў без перамог). На чале каманды ў Кандрацьева толькі 2 перамогі ў 27 афіцыйных матчах.

Працэнт набраных ачкоў на чале зборнай у Кандрацьева складае 10,6. Горш было толькі пры Вяргеенку.

Акрамя таго, Кандрацьеў стаў рэкардсменам па колькасці матчаў на чале нацыянальнай каманды – 50 матчаў.