Усе навіны

«Чэлсі» хоча 8 млн фунтаў за Хадсана-Адоі

28 ліпеня, 13:16

«Чэлсі» вядзе перамовы з «Фулхэмам» адносна пераходу Каллума Хадсана-Адоі, паведамляе Бэн Джэйкабс.

Па стане на ўчорашні дзень бакі яшчэ не ўзгаднілі суму трансферу, але «дачнікі» настроены вельмі аптымістычна.

Адзначаецца, што лонданцы хочуць атрымаць за 22-гадовага ангельца 8 мільёнаў фунтаў (каля 9,5 млн еўра – Tribuna.com).

Фабрыцыа Рамана дадае, што футбаліст амаль узгадніў умовы асабістага кантракту. Рашэнне Марку Сілвы застацца ў клубе было ключавым для аднаўлення перамоваў з «Фулхэмам».

Мінулы сезон Хадсан-Адоі правёў у арэндзе ў «Байеры», згуляўшы 14 матчаў у Бундэслізе. Статыстыка выступаў – тут.