Усе навіны

Найлепшы бамбардзір першай лігі Буцько перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»

4 жніўня, 16:38

26-гадовы беларускі нападаючы Аляксандр Буцько перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ».

Выхаванец «Нёмана” раней выступаў за «Ліду», «Астравец» і гомельскі «Лакаматыў».

У гэтым сезоне Д2 правёў 14 матчаў, забіў 12 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.

Раней футбаліст ужо праходзіў прагляд у жодзінскім клубе.