Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Табол» Забеліна саступіў «Кайсару» Соўпеля, «Актабэ» Бяссмертнага перамог «Кайрат»

6 жніўня, 19:56

5-6 жніўня пройдуць матчы 18-га тура чэмпіянату Казахстана.

«Жэтысу» Паўла Назаранкі згуляў унічыю з «Кызыл-Жарам» (1:1) беларусаў Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава. Назаранка адгуляў за гаспадароў матч цалкам. У гасцей Бярозкін, Навумаў і Сцяпанаў пачалі матч на полі. Бярозкін адзначыўся голам і адгуляў матч цалкам. Навумаў замяніўся на 84-й хвіліне.

«Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка перамог «Аксу» (3:1) Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко. Плотнікаў і Чарняк адыгралі матч цалкам. Беларусы гасцей пачалі матч на полі і замяніліся на 57-й хвіліне.

«Шахцёр» з Караганды згуляў унічыю з «Атырау» (2:2) галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага і гульцоў Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава. Беларусы гасцей пачалі матч на полі і адгулялі яго цалкам.

«Табол» Паўла Забеліна саступіў «Кайсару» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля (0:2). Забелін пачаў матч на полі і не адзначыўся выніковымі дзеяннямі. Барадзін і Соўпель пачалі матч на лаўцы і выйшлі на замену. Соўпель забіў на 71-й хвіліне. Барадзін атрымаў жоўтую ў дададзены час.

«Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага перамог «Кайрат» (4:2). Навічок гаспадароў Бяссмертны пачаў матч на лаўцы, выйшаў на 85-й хвіліне і не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.

Чэмпіянат Казахстана

18-ы тур

5 жніўня

Жэтысу – Кызыл-Жар – 1:1

Галы: 0:1 – Бярозкін (43), 1:1 – Балтабекаў (45+2).

Каспій – Аксу – 3:1

Галы: 1:0 – Аўрык (26), 2:0 – Чарнамырдзін (31), 3:0 – Кабылан (71), 3:1 – Марат (90+2).

Шахцёр Караганда – Атырау – 2:2

Галы: 0:1 – Эфіонг (16), 1:1 – Букорац (31), 2:1 – Таттыбаеў (42), 2:2 – Нойок (54).

6 жніўня

Табол – Кайсар – 0:2

Галы: 0:1 – Махан (12), 0:2 – Соўпель (71).

Актабэ – Кайрат – 4:2

Галы: 1:0 – Шына (20), 1:1 – Сяргееў (29), 2:1 – Элдэр Сантана (35), 2:2 – Шушаначаў (45+1), 3:2 – Касым (53), 4:2 – Шамко (57).