Все новости

Фаці гатовы пакінуць «Барселону»

7 жніўня, 18:57

Вінгер «Барселоны» Ансу Фаці больш не выключае свой трансфер у іншую каманду, паведамляе Relevo.

Раней 20-гадовы футбаліст хацеў застацца і змагацца за месца ў старце, аднак зараз змяніў сваё меркаванне.

Нядаўна з“явіліся чуткі пра зацікаўленасць «Аль-Хіляля» і «ПСЖ».

Фаці – выхаванец «Барселоны». У 109 матчах за клуб Ансу вызначыўся 29 галамі і 10 асістамі, падрабязная статыстыка тут.