Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Незразумелыя крытэрыя, па якіх АБФФ абрала Алоса галоўным трэнерам зборнай Беларусі»

9 жніўня, 18:51
5

Футбольны агент Валерый Ісаеў пракаментаваў прызначэнне Карласа Алоса галоўным трэнерам зборнай Беларусі, а таксама ўзгадаў перыяд працы на чале нацыянальнай каманды нямецкага спецыяліста Бернда Штанге.

– У першых матчах пры нямецкім трэнеры каманда ішла наперад, гуляла з запалам. Ён назаўжды памяняў стаўленне да яе: зборная з таго часу больш ніколі не жыла ў «інтэрнатах» і не сілкавалася ў «сталовых». Ды і працу трэнераў галоўнай каманды краіны сталі ацэньваць па-іншаму – гаворка пра зарплату.

Вельмі складана каментаваць рашэнне федэрацыі. У тым ліку і таму, што незразумелыя крытэрыя, па якіх трэнера выбралі.

Улічваючы тое, што сёння адбываецца ў галовах ігракоў, балельшчыкаў і беларусаў у цэлым, іспанец павінен не толькі матываваць футбалістаў і ўмела вывесці іх на пік фізічнай гатоўнасці, таму што толькі пры гэтым наша каманда можа перамагаць. Ён яшчэ павінен знайсці агульную мову з арганізацыяй, якая сёння адказвае за выступленне каманды. А якая [гэта арганізацыя] – федэрацыя [футбола] або міністэрства спорту, складана сказаць.

Пытанне ў тым, якімі паўнамоцтвамі будзе нададзены іспанец, наколькі ён будзе вольны ў прыняцці рашэнняў.

Сказаць, што гэта паспяховы, вядомы спецыяліст? Не. Сказаць, што гэта трэнер з цывілізаванай і паспяховай футбольнай краіны? Так. Каб дасягнуць выніку, сёння зборнай патрэбны максімальная фізічная гатоўнасць, згуртаванасць і матывацыя. Ці ёсць спецыяліст, здольны вырашыць усе гэтыя праблемы?.. І што важна: ці ў стане Карлас Алос сабраць сапраўды найлепшых? Я не бяруся даць адказ.

Ці зможа іспанец усё памяняць – вялікае пытанне. Ці ў стане гэты трэнер зразумець, як гэтых хлопцаў у гэтай краіне даводзіць да такога стану, каб яны выходзілі на поле і паказвалі свае найлепшыя якасці? Я гэтых пытанняў на прэс-канферэнцыі і адказаў на іх не пачуў, – сказаў Ісаеў.

Паказаць яшчэ 5