Усе навіны

Букаткін будзе выступаць за беларускую каманду ў расійскай аматарскай медыялізе

9 жніўня, 22:11

Былы паўабаронца «Шахцёра», «Іслачы» ды іншых беларускіх клубаў Мікіта Букаткін будзе выступаць за беларускую каманду D Media у расійскай аматарскай медыялізе.

Апошнім клубам хаўбека быў СДЮШАР БФСТ «Дынама» які выступае ў другой лізе. Там Букаткін займаў пасаду гуляючага трэнера.

На партале transfermarkt у статусе ў Букаткіна пазначана «завяршыў кар'еру».